У НАТА адрэагавалі на падзенне расійскай ракеты ў Польшчы
3- 30.07.2026, 17:11
- 1,300
У неба былі паднятыя два знішчальнікі.
НАТА падтрымлівае пастаянны кантакт з польскімі ўладамі пасля інцыдэнту з парушэннем паветранай прасторы краіны расійскай ракетай і прыме ўсе неабходныя меры. Пра гэта паведаміў спікер Вярхоўнага штаба Аб’яднаных узброеных сіл НАТА ў Еўропе палкоўнік Марцін О’Донэл, якога цытуе The Guardian.
«У адказ на расійскую ракету пакуль невядомага тыпу, якая ўвайшла ў паветраную прастору Польшчы і пазней упала на тэрыторыі Польшчы — адну з многіх ракет, выпушчаных Расіяй па Украіне на працягу ночы, — НАТА і Польшча актывавалі свае сродкі супрацьпаветранай і наземнай абароны», — сказаў ён.
Паводле слоў спікера, у неба былі паднятыя два знішчальнікі НАТА: польскія F-16, самалёт-дазапраўшчык Airbus A330 шматмэтавай транспартнай групы НАТА, польскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення Saab 340 і польскі верталёт Мі-24.
Таксама Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе (SACEUR) генерал Алексус Г. Грынкевіч сёння пагаварыў з начальнікам абароны Польшчы генералам Веславам Кукулам адносна інцыдэнту, які дагэтуль расследуецца.
Ён падкрэсліў, што Альянс будзе і надалей прымаць усе неабходныя меры для абароны тэрыторыі НАТА.