30 лiпеня 2026, Чацвер, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Роснефть» спыніла НПЗ, які забяспечвае Маскву

2
«Роснефть» спыніла НПЗ, які забяспечвае Маскву

Яго атакавалі БПЛА.

Рязанскі НПЗ «Роснефти» магутнасцю 17 мільёнаў тон у год, які забяспечвае палівам у тым ліку маскоўскі рэгіён, спыніў перапрацоўку нафты з-за атакі беспілотніка 29 ліпеня, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў галіне.

На заводзе, які ўваходзіць у топ-3 па аб'ёмах вытворчасці ў краіне, штогод выпускаючы больш за 2 млн тон бензіну і больш за 3 млн тон дызпаліва, узнік пажар.

Найбуйнейшы НПЗ «Роснефти» падпаў пад атаку прыкладна праз дзве тыдні пасля таго, як змог аднавіць вытворчасць пасля вымушанага прастою. 15 мая ён таксама пацярпеў ад налёту, спыніў перапрацоўку, а рамонт доўжыўся да сярэдзіны ліпеня. На гэты раз аднаўленне завода зойме дзве-тры тыдні, сказалі крыніцы Reuters.

У той жа дзень трэць магутнасцяў па перапрацоўцы нафты спыніў НПЗ «Пермнефтеоргсинтез» — другі па аб'ёмах у «Лукойла». У выніку налёту БПЛА 29 ліпеня на заводзе пацярпела ўстаноўка АВТ-5 прадукцыйнасцю каля 13 тысяч тон у суткі.

Усяго з пачатку ліпеня 8 расійскіх НПЗ поўнасцю або часткова спынялі выпуск з-за удараў дронаў. Акрамя заводаў у Рязані і Пермі, 28 ліпеня поўнасцю спыніў перапрацоўку Цюменскі НПЗ, 14 ліпеня спыніўся НПЗ «Газпромнефтехим Салават», 12 і 8 ліпеня адпаведна спынілі працу Сызранскі і Саратаўскі НПЗ «Роснефти».

6 ліпеня прыпыняў выпуск Омскі НПЗ «Газпром нефти» — найбуйнейшы ў Расіі, аднак да канца месяца, паводле звестак Financial Times, ён цалкам аднавіў вытворчасць. 2 ліпеня спыняў перапрацоўку НПЗ «Нижегороднефтеоргсинтез» «Лукойла». Цяпер ён працуе з загрузкай каля 50%, паводле ацэнак S& P Global.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках