Лукашэнка заяўіў, што яго жыццё пачынаецца з тэлевізара
8- 30.07.2026, 20:53
- 2,736
Адарваны ад рэальнасці дыктатар «жыве» ў Беларусі, якую паказваюць па БТ і АНТ.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, з чаго пачынаецца яго дзень.
– Маё жыццё, як і ў кожнага з вас, пачынаецца з тэлевізара.
Узурпатар таксама заявіў, што яму аднойчы прапанавалі «чорт ведае што» замест тэлевізара.
– Папрасіў купіць тэлевізар, прапануюць нейкае чорт ведае што… амерыканскае. Я кажу, хлопцы, у нас «Гарызонт» ёсць, – заявіў дыктатар.
Лукашэнка таксама заўважыў, што ў яго на стале камп'ютар з літарай «Н», які выдатна працуе. І што яшчэ раней ён замяніў «яблык на гэта».
– Трэба іх (айчынных вытворцаў. – Заўв.) падтрымліваць настолькі, наколькі гэта магчыма, – сказаў узурпатар.