30 лiпеня 2026, Чацвер, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр аўтар легендарнага паса на Алімпіядзе-1972, баскетбаліст Іван Едэшка

Памёр аўтар легендарнага паса на Алімпіядзе-1972, баскетбаліст Іван Едэшка
Іван Едэшка

Пас беларуса на апошніх секундах прынёс перамогу зборнай СССР у фінале супраць ЗША.

Памёр алімпійскі чэмпіён па баскетболе ў складзе зборнай СССР Іван Едэшка, паведамляе прэс-служба ЦСКА.

«Сёння на 82-м годзе жыцця памёр адзін з найвялікшых гульцоў у гісторыі нашага клуба, усяго айчыннага і сусветнага баскетбола Іван Едэшка», — гаворыцца ў заяве.

Прычынай смерці стаў інфаркт.

Іван Едэшка нарадзіўся ў вёсцы Сцецкі Гродзенскай вобласці. Скончыў спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (1970).

Едэшка з'яўляецца аўтарам легендарнага паса на Аляксандра Белава, які прынёс перамогу зборнай СССР на апошніх секундах фінальнага матчу Алімпіяды 1972 года ў Мюнхене супраць зборнай ЗША (51:50).

Ён таксама чэмпіён свету, двухразовы чэмпіён Еўропы ў складзе зборнай СССР, уладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і васьміразовы чэмпіён СССР у складзе ЦСКА.

Пасля заканчэння прафесійнай кар'еры Едэшка працаваў у штабе зборнай СССР, дзе ён зноў стаў чэмпіёнам свету ў 1982 годзе.

З легендарнага складу пераможцаў Алімпіяды-1972 у жывых застаўся толькі Модэстас Паўлаускас, яму цяпер 81 год.

Іван Іванавіч Едэшка нарадзіўся ў вёсцы Сцецкі Гродзенскай вобласці. Скончыў спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (1970).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках