4 лiпеня 2026, Субота, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вадасховішчы пад Мінскам знайшлі рэдкага краба

1
На вадасховішчы пад Мінскам знайшлі рэдкага краба

Такія жывуць на ўзбярэжжы Заходняй Афрыкі.

Незвычайнага адпачывальніка на пляжы каля Цнянскага вадасховішча заўважылі ў Мінску, піша blizko.by.

Па пяску каля вадаёма хадзіў сапраўдны краб. Больш за тое, гэта быў вясёлкавы краб, які ў дзікай прыродзе жыве на ўзбярэжжы Заходняй Афрыкі (уздоўж Атлантычнага акіяна ад Сенегала да Анголы). У натуральных умовах гэтыя земнаводныя ракападобныя пасяляюцца ў мангравых зарасніках і на прыбярэжных участках, выкапваючы глыбокія (да 1–2 метраў) норы ў вільготнай глебе.

У каментарыях да паста карыстальнікі слушна заўважылі, што, хутчэй за ўсё, краб быў набыты ў заамагазіне, але гаспадар проста не спраўіўся з яго ўтрыманнем і выпусціў у вадаём. Адзначым, што ў прэснай вадзе краб можа жыць толькі калі цвёрдасць вады адпавядае 179 міліграмаў соляў на літр вады. У Цнянскім вадасховішчы гэты паказчык складае 3–4 міліграмы соляў на літр вады, што можа быць небяспечна для ракападобнага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках