4 лiпеня 2026, Субота, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пракаментаваў атаку ЗСУ на Санкт-Пецярбург

1
Зяленскі пракаментаваў атаку ЗСУ на Санкт-Пецярбург
Уладзімір Зяленскі

Нафтавы тэрмінал паражаны.

У ноч на 4 ліпеня ўкраінскія беспілотнікі атаквалі адзін з найбуйнейшых расійскіх марскіх тэрміналаў па перавалцы нафтапрадуктаў на Балтыцы.

Гэта пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. «Гэтай ноччу ўкраінскія даўгабойныя санкцыі супраць Расіі… спрацавалі паблізу Пецярбурга. Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па партавай нафтавай інфраструктуры, што прыносіць грошы для расійскай вайны, таксама былі пападанні па Кранштадце — важнай ваеннай мэце. Адлегласць ад дзяржаўнай мяжы Украіны — больш за 850 кіламетраў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Зяленскі падзякаваў усім, хто забяспечвае Украіне дакладнасць удараў і выконвае план даўгабойных санкцый.

У Сілах беспілотных сістэм таксама пракаментавалі начны ўдар. «Аператары Сіл беспілотных сістэм паразілі нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург» і пункт базавання «Кранштадт» у Ленінградскай вобласці», — адзначылі вайскоўцы.

Яны паведамілі, што атаку здзейснілі аператары 1-га асобнага цэнтра ва ўзаемадзеянні з ССА, СБУ, Галоўным упраўленнем разведкі і іншымі складнікамі Сіл абароны.

Таксама аператары 1-га асобнага цэнтра паразілі галоўны пункт базавання Ленінградскай ваенна-марской базы Балтыйскага флоту «Кранштадт». Аб'ект забяспечвае базаванне, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне баявых караблёў, а таксама кантроль марскіх падыходаў у Пецярбург.

Што вядома пра нафтавы тэрмінал у Санкт-Пецярбургу

Тэрмінал выкарыстоўваецца для прыёмкі, захоўвання і перавалкі сырой нафты, светлых і цёмных нафтапрадуктаў, мазуту, дызельнага паліва і іншых грузаў. Яго прапускная здольнасць складае каля 10 млн тон у год.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках