4 лiпеня 2026, Субота, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці ЗША

Зяленскі павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці ЗША

Ён нагадаў пра дапамогу, якая ратуе жыцці ўкраінцаў.

Украіна і ЗША аб'яднаныя агульнымі каштоўнасцямі, а амерыканскае лідарства сёння з'яўляецца гарантыяй абароны свабоды ва ўсім свеце.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на яго афіцыйны Telegram-канал.

Кіраўнік Украіны падкрэсліў, што амерыканская мара пра незалежную і свабодную краіну ўжо два з паловай стагоддзі служыць арыенцірам для іншых народаў. У прыватнасці, у XX стагоддзі менавіта дапамога ЗША ўберагла свет ад улады тыранаў і паклала падмурак для працяглага міру.

Цяпер, падчас паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, украінскі народ змагаецца за сваю незалежнасць з той жа энергіяй, з якой амерыканцы калісьці змагаліся за ўласную свабоду.

Зяленскі выказаў глыбокую ўдзячнасць Злучаным Штатам за падтрымку і прадастаўленне крытычна важнага ўзбраення.

«Амерыканская зброя, ад «джавелінаў», якія прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў перадаць Украіне, да «пэтрыётаў», што найбольш надзейна ахоўваюць жыццё нашых людзей, — усё тое, чым Злучаныя Штаты дапамаглі нам у абароне нашай краіны, даказвае сілу амерыканскага духу», — адзначыў прэзідэнт.

Ён дадаў, што калі Украіна звяртаецца да Амерыкі па сістэму Patriot, яна верыць у агульныя каштоўнасці, якія дзейнічаюць і сёння.

Кіраўнік дзяржавы выказаў афіцыйныя пажаданні стратэгічнаму партнёру з нагоды нацыянальнага свята.

«Жадаю Амерыцы шчаслівага 4 ліпеня, прэзідэнту Амерыкі і ўсім амерыканцам — толькі поспехаў, а нам усім у свеце, хто Амерыку шануе, — плённага супрацоўніцтва», — падкрэсліў Зяленскі.

У канцы свайго звароту прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ў цесным узаемадзеянні свабодныя людзі абавязкова пераадолеюць зло і дасягнуць трывалага міру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках