На поўдзень Францыі вяртаецца экстрэмальная спякота
- 5.07.2026, 5:42
Месцамі тэмпература падымецца да 40 °C.
На поўдзень Францыі пасля невялікага перапынку вяртаецца экстрэмальная спякота, месцамі магчымыя пікі да 40 °C, паведамляе Le Figaro.
Нацыянальнае метэаралагічнае агенцтва Météo-France у суботу паведаміла, што з нядзелі, 5 ліпеня, у сямі паўднёвых дэпартаментах абвяшчаецца «аранжавы» ўзровень папярэджання з-за спякоты; у некаторых з іх ён дзейнічаў ужо 4 ліпеня.
Слупок тэрмометра ў самыя гарачыя гадзіны дня будзе дасягаць 35–37 °C, месцамі — 40 °C.
На астатняй тэрыторыі краіны, акрамя раёнаў каля ўзбярэжжа Ла-Манша, чакаюцца тэмпературы вышэй за 30 °C.
У раёнах вакол Міжземнага мора, акрамя таго, чакаецца моцны вецер, які дадаткова павялічвае пажарную небяспеку. Як вядома, у рэгіёне ўжо змагаюцца з шэрагам лясных пажараў.