Холанд паўтарыў рэкорд, які трымаўся на чэмпіянатах свету 52 гады
- 6.07.2026, 11:56
- 2,712
Нарвежац паўтарыў дасягненне паляка.
Зборная Нарвегіі прабілася ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету-2026, перамогшы Бразілію з лікам 2:1.
Нападаючы Эрлінг Холанд адзначыўся дублем, які дазволіў камандзе прабіцца ў наступны раўнд турніру.
Як паведамляе статыстычны партал Opta Paolo, Холанд паўтарыў бомбардзірскі рэкорд сярод дэбютантаў сусветных першынстваў 52-гадовай даўніны.
Нарвежац зраўняўся з дасягненнем паляка Гжэгажа Лято па колькасці галоў на дэбютным чэмпіянаце свету, якое ён устанавіў у 1974 годзе, таксама забіўшы сем галоў.
На групавым этапе турніру Эрлінг двойчы паразіў вароты зборнай Ірака (4:1), аформіў дубль у гульні супраць Сенегала (3:2). Паядынак супраць Францыі ён прапусціў. У 1/16 фіналу нападнік адзначыўся голам у матчы супраць Кот-д’Івуара (2:1).