Развітанне з Пятром Садоўскім адбудзецца заўтра
- 6.07.2026, 12:07
- 1,292
Фота: svaboda.org
А 9:00 у зале на вул. Сямашкі, 8, корпус 8.
Развітанне з мовазнаўцам і дыпламатам, першым паслом Беларусі ў Германіі Пятром Садоўскім адбудзецца заўтра раніцай
87‑гадовы Пётр Садоўскі — выбітны беларускі мовазнавец, які ў 1990‑я стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета, а пазней — першым паслом Беларусі ў Германіі, памёр познім вечарам 5 ліпеня.
Развітанне з Пятром Садоўскім адбудзецца 7 ліпеня а 9:00 у зале на вул. Сямашкі, 8, корпус 8. Пахаваюць яго на могілках у Нясвіжскім раёне. Пра гэта паведаміла яго дачка Аліна у сацсетках.