ЗВР Беларусі рэзка ўпалі
4- 6.07.2026, 11:29
- 2,602
За два месяцы — мінус мільярд.
Паводле даных Нацыянальнага банка Беларусі, аб'ём залатавалютных рэзерваў Беларусі ў чэрвені скараціўся на 881,8 млн долараў.
Па стане на 1 ліпеня 2026 года ён складаў 14,156 млрд долараў, паведаміла БелТА.
Галоўнай прычынай падзення стала зніжэнне кошту золата на міжнародных рынках.
Аб'ём манетарнага золата за разглядаемы перыяд зменшыўся на 896,9 млн долараў і склаў 6,9823 млрд долараў.
Таксама меншая стала сума (на 9,4 млн млн долараў) спецыяльных прав запазычання (да 1399,8 млн).
А вось рэзервовыя актывы ў замежнай валюце выраслі на 24,5 млн і склалі 5773,6 млн долараў.
ЗВР Беларусі, адзначым, падаюць другі месяц запар. У маі яны зменшыліся на 228,6 млн долараў.