Генштаб ЗСУ заявіў пра паражэнне дзвюх НПЗ у Расіі
2- 6.07.2026, 13:26
- 2,268
І нафтавага тэрмінала ў Керчы.
Сілы абароны Украіны ў ноч на панядзелак, 6 ліпеня, нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе Славнефть-ЯНОС у Яраслаўлі і НПЗ «Новатэк-Усць-Луга» ў Ленінградскай вобласці РФ, паведамляе Генштаб ЗСУ.
У выніку атакі на Яраслаўскі НПЗ зафіксаваныя выбухі і задымленне. Завод «Славнефть-ЯНОС» з'яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў РФ магутнасцю 15 млн тон нафты ў год. Выпускае аўтамабільныя бензіны, дызельнае і авіяцыйнае паліва, змазачныя матэрыялы і іншую прадукцыю, якая выкарыстоўваецца, у прыватнасці, для расійскай арміі.
Таксама Сілы абароны нанеслі ўдар па заводзе «Новатэк-Усць-Луга» ў населеным пункце Слабадка і па пункце пастаяннай дыслокацыі 26-й ракетнай брыгады РФ у раёне населенага пункта Луга Ленінградскай вобласці РФ.
Пацярпеў тэрмінал па перавалцы светлых нафтапрадуктаў ТЭС-Тэрмінал-1 у часова акупаванай Керчы. Паводле звестак Генштаба, гэта адзін з найбуйнейшых комплексаў па захоўванні і перавалцы светлых нафтапрадуктаў у Крыме.
У раёне Должанска Луганскай вобласці быў паражаны чыгуначны пуцеправод, які акупанты выкарыстоўваюць для перакідкі асабовага складу, узбраення, боепрыпасаў і матэрыяльна-тэхнічных сродкаў.
Служба бяспекі Украіны, у сваю чаргу, пацвярджае паражэнне Яраслаўскага НПЗ і заяўляе пра атаку на нафтаналіўны тэрмінал марскога порта Высоцк у Ленінградскай вобласці, у выніку чаго былі выведзены з ладу два нафтаналіўныя стэндэры і пашкоджаныя тры рэзервуары з нафтапрадуктамі.
Беспілотнікі таксама нанеслі ўдары па НПЗ «Першы завод» у Калужскай вобласці, дзе ўзнік пажар, паведамляе СБУ.