У Мінску праходзіць двухдзённы джазавы фестываль
- 16.08.2026, 13:39
Уваход вольны.
Парк Горкага ў трэці раз стаў пляцоўкай для фестывалю Alfa Jazz. Два дні запар на сцэне пад адкрытым небам у цэнтры горада выступаюць як беларускія, так і замежныя музыканты. Onlíner пабываў на фестывалі і падрыхтаваў атмасферны фотарэпартаж.
Ля сцэны, усталяванай проста ля набярэжнай, сабраліся сотні мінчукоў — паслухаць жывую музыку, патанцаваць і проста правесці цёплы жнівеньскі вечар у добрай кампаніі. Пры гэтым фестываль абсалютна бясплатны, і далучыцца да яго можна ў любы час.






















Акрамя музыкі, у парку працуюць фестывальны фудкорт, лаундж-зоны, фоталакацыі і rozныя забаўляльныя актыўнасці.
У нядзелю фэст пачнецца а 14:00. Першымі з 40-хвілінным выступленнем на сцэну выйдуць выхаванцы дзіцячага джаз-аркестра Капыльскай школы мастацтваў. Будучым джазменам патрэбная падтрымка гледачоў, таму не пакідайце таленавітых дзяцей без увагі. Ну а далей на сцэне з'явяцца і беларускія музыкі, і замежныя. Сярод іх кубінскія госці Дарыэкль Рэнэ і Hot Havana orchestra, выканаўцы з ЗША Майя Сайкс і Грэгары Бойд.




