20 жнiўня 2026, Чацвер, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Суседзі сказалі, што нас шукае падатковы інспектар»

2
«Суседзі сказалі, што нас шукае падатковы інспектар»

Беларусы знялі кватэру без дамовы і расказалі пра наступствы.

Жыхары Брэста некалькі месяцаў здымалі кватэру ў мужчыны, якога лічылі яе гаспадаром, а потым ад суседзяў даведаліся, што адзінай уласніцай жылля з'яўляецца ягоная былая жонка. Пасля гэтага арандатары тэрмінова з'ехалі, а гісторыяй зацікавіліся падатковая інспекцыя і міліцыя, піша «Зеркало».

Пра тое, што здарылася, расказала карыстальніца Threads.

Гаворка пра кватэру на вуліцы Махновіча, 53 у Брэсце. Па словах дзяўчыны, «вонкава адэкватны» мужчына, якога яны з жаніхом спачатку прынялі за ўладальніка, пры засяленні патлумачыў, што жыллё нібыта было атрымана на ільготных умовах для шматдзетнай сям'і і таму афіцыйна здаваць яго пакуль нельга. Арандатары пагадзіліся і падпісалі неафіцыйную дамову.

«Тры тыдні таму да нас падышлі суседзі, сказалі, што нас шукае падатковы інспектар на размову, і далі нумар уладальніцы кватэры. А далей пачаўся п***ец. Уладальніца кватэры — гэта былая жонка «гаспадара», і яна адзіная ўласніца», — расказала брэстчанка.

Далей высветлілася, сцвярджае аўтарка паста, што ўласніца кватэры цяпер жыве ў Польшчы з дзецьмі і дазволу здаваць жыллё былому мужу не давала. Сам мужчына нібыта «ўжо пяць гадоў хварэе на актыўную форму шызафрэніі і не ходзіць адзначацца да псіхіятра», на яго заведзены тры крымінальныя справы.

«Сам гаспадар мае звычку прыходзіць у кватэру і абкрадаць арандатараў. Будзе смешна, але ў мяне зніклі тэрка, прэс для часнаку, камень для завострывання — рэчы, якімі я карыстаюся штодня», — заявіла дзяўчына.

Яна дадала, што мужчына зарэгістраваны ў кватэры, мае ключы і «ўскрывае яе кожны раз пры змене замкоў».

«А яшчэ ён падроблівае дакументы на валоданне кватэрай і тыкае імі пры кожным зручным выпадку. Ім таксама зацікавілася міліцыя, і цяпер яго шукае яшчэ і ўчастковы», — расказала брэстчанка.

Па яе словах, пасля размовы з сапраўднай уласніцай, падатковым інспектарам і ўчастковым яны вырашылі хутка з'ехаць. За апошнія шэсць дзён пражывання нават не плацілі — на просьбу гаспадыні кватэры і інспектара. Акрамя таго, як высветлілася пазней, камуналка на кватэру прыходзіла «з падаткам за дармаедства», на што жыльцы спачатку не звярнулі ўвагі.

Пасля пераезду пара вырашыла больш не здымаць жыллё без афіцыйнай дамовы і ўсталяваць камеру, накіраваную на ўваходныя дзверы.

У каментарыях адгукнулася і жанчына, якая, паводле яе слоў, раней здымала тую ж кватэру.

«Вытарсаў нервы за пяць гадоў моцна. Гаспадыня — цудоўны чалавек, наша знаёмая. Але тое, што творыць ён, — гэта жах. Мы з мужам адразу разумелі, што так будзе з будучымі жыльцамі. Шкада, што вы таксама трапілі ў гэтую сітуацыю», — напісала яна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках