Хадаркоўскі: новая мабілізацыя ўдарыць па адукаваных расіянах
- 20.08.2026, 16:49
Пад прызыў могуць трапіць студэнты, аспіранты і інжынеры.
Грамадскі дзеяч Міхаіл Хадаркоўскі лічыць, што пасля выбараў у Дзярждуму Крэмль можа абвясціць новую хвалю мабілізацыі. На гэты раз, на яго думку, яна закране перадусім адукаваных жыхароў буйных гарадоў, паведамляе выданне «Эха».
— Новая мабілізацыя будзе адбывацца не па малых гарадах і пасёлках, а мэтанакіравана па адукаваным класе буйных гарадоў. Гэта студэнты, аспіранты, інжынеры, — заявіў Хадаркоўскі.
Паводле даных расійскіх незалежных СМІ, падрыхтоўка да магчымaга масавага набору можа весціся ўжо некалькі месяцаў. У прыватнасці, паведамлялася пра падрыхтоўку палігонаў да прыёму новых вайскоўцаў восенню. Пры гэтым улады могуць фармальна не называць тое, што адбываецца, новай мабілізацыяй.
На фоне дэфіцыту людзей Крэмль таксама пашырае магчымасці набору ў армію. У ліпені Дзярждума прыняла закон, які дазваляе заключаць вайсковыя кантракты з шэрагам грамадзян, што маюць няпагашаныя судзімасці.