20 жнiўня 2026, Чацвер, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ўслед за рускім караблём»: беларусу далі параду, як размаўляць з гасцямі-імперцамі

«Ўслед за рускім караблём»: беларусу далі параду, як размаўляць з гасцямі-імперцамі

Усходнім суседзям прапанавалі «збіраць чамаданы».

«Да маёй маці, якая жыве ў Слуцку, прыехала родная сястра з мужам з расійскай Камчаткі, — піша /@smyshliaev_kirill. — Яны не бачыліся 40 гадоў. Іхні бацька — крымскі татарын, маці — беларуска, то-бок сёстры ад адных бацькоў. Туды-сюды, слова за словам, уключаецца імперская жылка: маўляў, вы, беларусы, нам павінны, за наш кошт жывяце і г.д. Мая маці — вельмі мяккі чалавек, прапанавала больш гэтую тэму не падымаць. Дык што тут можна сказаць?»

Карыстальнікі сацсеткі адказалі на пытанне аўтара допісу. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:

— Сказаць, каб збіралі чамаданы.

— Жывеш сабе спакойна, а там, аказваецца, даніна ўжо набегла.

— У мяне ёсць знаёмыя расіяне, якія за часоў СССР пераехалі ў Беларусь, бо тут была ежа, чысціня і добрыя людзі. Таму няхай ідуць у … са сваім «далі і пабудавалі». Беларусь — адна з нямногіх саюзных рэспублік, якой далі, і яна гэта прыўмножыла, і было б яшчэ больш, каб беларусаў не раскулачвалі і не гнаілі па лагерах. На гэтай зямлі прынята працаваць, і было гэта задоўга да злашчаснага СССР і Расійскай імперыі.

— Зефір гасцям прапаноўвалі?

— Філасофія гопнікаў у многіх галовах расіян будзе жыць яшчэ многія гады. Не лечыцца. У чым сіла, брат? Аказваецца, не ў праўдзе, а ў натоўпе. Каго больш, той і мае рацыю.

— Відаць, яны людзей з суседніх краін лічаць людзьмі другога гатунку. А самі яны — вышэйшая раса.

— Тэрыторыя Беларусі заўсёды была буфернай зонай для Расіі. У Другую сусветную вайну загінуў кожны трэці беларус. Хто яшчэ каму павінен?

— Паслаць ўслед за рускім караблём назаўсёды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках