Зборную Беларусі па хакеі ўзначаліў расійскі трэнер
- 20.08.2026, 16:58
Сяргей Брылін будзе сумяшчаць працу ў мінскім «Дынама»
Пасля таго, як Дзмітрый Квартальноў вясной пакінуў мінскае «Дынама», вакантнай заставалася і пасада галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі. Цяпер стала вядома, хто ўзначаліць нацыянальную каманду.
Новым галоўным трэнерам зборнай стане расійскі спецыяліст Сяргей Брылін, які на мінулым тыдні ўзначаліў мінскае «Дынама».
Такім чынам, у беларускім хакеі захаваюць ранейшую мадэль: настаўнік мінскага клюба адначасова будзе працаваць і з нацыянальнай камандай.
Брылін таксама будзе працаваць са зборнай Беларусі, сумяшчаючы гэтую пасаду з пасадай галоўнага трэнера мінскага «Дынама».