20 жнiўня 2026, Чацвер, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензінавы крызіс дабраўся да Санкт-Пецярбурга

2
Бензінавы крызіс дабраўся да Санкт-Пецярбурга

У Санкт-Пецярбургу ўслед за Масквой увялі ліміты на продаж бензіну на АЗС.

Некалькі буйных расійскіх нафтавых кампаній абмежавалі продажы бензіну на запраўках у Санкт-Пецярбургу, паведамляе «Бумага». У прыватнасці, «Газпром нефть» вярнула ліміты ў 60 літраў на чэк пасля іх зняцця 4 жніўня, распавялі на гарачай лініі. Таксама на АЗС сеткі нельга заліваць больш за адну каністру. «Татнефть» устанавіла абмежаванні ў 50 літраў на АІ-95 і АІ-92.

Пры гэтым у горадзе назіраюцца перабоі з палівам. Паводле карты кампаніі «Газпром нефть», на многіх яе запраўках няма АІ-95. Сэрвіс «ГдеБЕНЗ» таксама фіксуе недахоп паліва на асобных станцыях, у тым ліку на АЗС «Лукойла». У кампаніі прызналі «лакальныя перабоі» праз украінскія ўдары па нафтаперапрацоўчых заводах.

На праблемы з бензінам у Пецярбургу таксама скардзяцца мясцовыя вадзіцелі. «На большай частцы заправаў ёсць толькі [АІ]-92», — напісаў адзін з іх у чаце. Іншы пацвердзіў адсутнасць АІ-95 на шэрагу АЗС. «Газпром [нефть] і лучок [«Лукойл»] здыхаюць прама», — заявіў ён.

Напярэдадні ліміты на продаж паліва з'явіліся ў Маскве. «Газпром нефть» абмежавала адпуск бензіну і дызпаліва 40 літрамі на аўтамабіль, а «Татнефть» — 50 літрамі і 60 літрамі адпаведна. АІ-95 быў у наяўнасці толькі на адной АЗС «Нефтьмагистрали». Такая ж марка, АІ-92 і салярка былі толькі на дзвюх запраўках «Лукойла».

Супрацоўнік гарачай лініі «Роснефти» паведаміў, што абмежаванні на продаж аўтабензіну на ўсіх АЗС кампаніі ў краіне складаюць 30 літраў на машыну, для дызпаліва абмежаванняў няма, а час чакання на запраўцы павялічыўся з-за павышанага попыту.

Недахоп паліва ў сталіцы РФ і Маскоўскай вобласці фіксаваўся яшчэ на мінулым тыдні. Мясцовыя жыхары паведамлялі пра перабоі з бензінам і чэргі на АЗС «Газпрома», «Роснефти», «Нефтьмагистрали», Teboil пасля чарговай серыі ўкраінскіх удараў па расійскіх НПЗ. Толькі ў жніўні з ладу выйшлі не менш за чатыры буйныя нафтаперапрацоўчыя заводы.

Другая хваля паліўнага крызісу набірае абароты не толькі ў Маскве і Пецярбургу, але і па ўсёй Расіі: па стане на 16 жніўня бензін або дызель былі даступныя толькі на 28,1% заправачных станцый па краіне, тады як тыднем раней паказчык складаў 41%, паводле даных «ГдеБЕНЗ». За апошні тыдзень недахоп паліва фіксаваўся ў Астраханскай, Валгаградскай, Іркуцкай, Чалябінскай, Арэнбургскай, Варонежскай, Самарскай, Пензенскай, Саратаўскай, Ліпецкай і Растоўскай абласцях, а таксама ў Татарстане.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках