Лідар сірыйскіх курдаў абвясціў пра завяршэнне інтэграцыі ў дзяржаўныя інстытуты Сірыі
- 21.08.2026, 1:09
Здзелка завершаная.
Камандуючы курдскімі «Сірыйскімі дэмакратычнымі сіламі» (СДС) Мазлум Абдзі абвясціў пра завяршэнне інтэграцыі курдскіх вайсковых, сілавых і адміністрацыйных інстытутаў у дзяржаўную структуру Сірыі. Пра гэта паведамляе канал «Аль-Арабія».
«З гэтага моманту мы пачынаем новы этап», — заяваў Абдзі падчас выступлення з нагоды стагоддзя заснавання горада Эль-Камышлы на паўночным усходзе Сірыі.
Сірыйскія курды стварылі сваю аўтаномную адміністрацыю ў ліпені 2012 года пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі. Яны ўсталявалі кантроль над гарадамі на поўначы і паўночным усходзе краіны. Курды таксама ўдзельнічалі ў ваенных аперацыях супраць «Ісламскай дзяржавы».
30 студзеня 2026 года СДС пасля некалькіх тыдняў баёў паведаміла пра дасягненне пагаднення з новым урадам Сірыі. Здзелка прадугледжвала паэтапную індывідуальную інтэграцыю, размеркаванне нафтавых даходаў і прызнанне курдскай мовы дзяржаўнай.