У Румыніі паказалі знішчэнне марскога дрона знішчальнікам F-16
- 21.08.2026, 7:24
- 1,096
Відэафакт.
Выконваючы абавязкі міністра абароны Румыніі Раду Міруцэ апублікаваў відэа знішчэння марскога дрона ля берагоў Канстанцы.
Відэа ён апублікаваў у Facebook.
«Відэа сённяшняга знішчэння марскога дрона паблізу плятформы Neptun Deep. Румынія абараняе свае інтарэсы», – напісаў Міруцэ.
У чацвер, 20 жніўня, румынскі знішчальнік F-16 паспяхова знішчыў марскі дрон у моры ля берагоў Канстанцы.
У Мінабароны Румыніі пазней заявілі, што знішчаны дрон не быў украінскім.