Украінскі генерал расказаў пра зухавы рэйд Мі-24 на Белгарад
- 21.08.2026, 7:03
- 1,314
Верталёты Узброеных Сіл Украіны праніклі ў расійскі тыл і знішчылі запасы ворага.
У красавіку 2022 года «зухавы тур» украінскіх верталётаў Мі-24 на расійскі Белгарад паказаў, што мы можам пранікаць у тыл і знішчаць варожыя запасы. Пра гэта ў інтэрв’ю LIGA.net распавёў Павел Бардакоў, брыгадны генерал, камандуючы армейскай авіяцыяй Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны.
Адказваючы на пытанне пра аперацыю пад Белгарадам у красавіку 2022 года, ён адзначыў, што гэта быў «зухавы тур, гэта было вельмі смела, вельмі адважна».
«Пара экіпажаў Мі-24 уначы выявіла цыстэрны, склады. Нармальна адпрацавалі, напалохалі. Гэта стала штуршком і пад’ёмам, які паказаў, што мы можам урывацца ў тыл і знішчаць варожыя запасы», — адзначыў Бардакоў і дадаў, што была не адна падобная аперацыя.
Што да таго, што сказалі лётчыкі, калі атрымалі гэтае заданне, ён распавёў, што, паводле іх слоў, было: «Зараджайце пабольш ракет і пабольш боепрыпасаў — і будзем працаваць».
«Магчыма, пасля заканчэння вайны мы раскрыем больш нашых аперацый, больш распавядзем пра нашых герояў, якія выконвалі яшчэ больш смелыя заданні на вялікіх адлегласцях», — сказаў брыгадны генерал.