21 жнiўня 2026, Пятніца, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія турысты знайшлі ў гарах парэшткі альпініста, які знік амаль 20 гадоў таму

Беларускія турысты знайшлі ў гарах парэшткі альпініста, які знік амаль 20 гадоў таму

Яго апазнала дачка па заплечніку.

Парэшткі альпініста Сяргея Міхеева, які знік амаль 20 гадоў таму, знайшла ў гарах Казахстана група беларускіх турыстаў, паведаміў казахстанскі тэлеканал КТК.

Чалавечыя парэшткі і рэчы беларусы знайшлі 16 жніўня на расталым ледавіку Севярцова на вышыні каля 3400 метраў у Талгарскім раёне Алмацінскай вобласці. Яны перадаюць каардынаты ў МНС і выклалі фота з месца ў сеціве, піша тэлеграм-канал SHOT.

19 жніўня ратавальнікі эвакуявалі цела на верталёце. Пост беларусаў пра парэшткі заўважыла ў сетцы сяброўка 44-гадовай Нэллі Міхеевай. Яна пераслала ёй фота знойдзенага заплечніка. Яна яго адразу апазнала. Заплечнік належаў бацьку Нэллі, Сяргею Міхееву, які 19 гадоў таму накіраваўся да ледавіка Коржанэўскага і знік бяз вестак.

«Мы меркавалі, што ён ступіў на край трэшчыны, і снег зрушыўся, і ён праваліўся. Гэта 100% смерць, бо немагчыма выжыць, упаўшы ў трэшчыну. Глыбіня трэшчыны бывае вельмі вялікая, і ўніз яна звужаецца. Чалавек, падаючы туды, ламае ногі, спіну», — расказала журналістам КТК Нэллі Міхеева.

Па захаваных дакументах і фота ўдалося пацвердзіць асобу мужчыны. У ягоных рэчах таксама знайшлі пасведчанне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках