На аэрадроме у Оршы адпрацавалі «крушэнне» самалёта
- 21.08.2026, 3:58
Фотафакт.
На аэрадроме у Оршы правялі вучэнні па выратаванні экіпажа самалёта, які цярпіць бедства. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Для максімальнай рэалістычнасці адпрацоўку праводзілі на самалёце Іл-76 з імітацыяй рэальных умоў крушэння. Вучэнні ўскладніла негода — увесь дзень ліў дождж.

Выратавальнікі адпрацавалі дзеянні пры аварыйнай пасадцы самалёта, нанясенне пеннай паласы на ўзлётна-пасадачную паласу, тушэнне і ліквідацыю ўзгарання разлітага паліва, эвакуацыю і выратаванне членаў экіпажа, медыцынскую сартыроўку пацярпелых.

Такія вучэнні праводзяцца не радзей аднаго разу на два гады, дадалі ў аэрапорце.