21 жнiўня 2026, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гуляйполем падстрэлілі камандзіра расійскай брыгады, вядомай звярыствамі ў Бучы

Пад Гуляйполем падстрэлілі камандзіра расійскай брыгады, вядомай звярыствамі ў Бучы

Гэта адбылося падчас інспекцыі.

Пад Гуляйполем быў паранены камандзір расійскай 64-й асобнай мотастралковай брыгады Дзмітрый Шабаеў. Гэта адбылося 19 жніўня падчас інспекцыі, якую ён праводзіў на адным з камандных пунктаў падраздзялення на Запарожжы.

Брыгада, якую ўзначальвае Шабаеў, адзначылася звярыствамі ў Бучы падчас акупацыі часткі Кіеўшчыны на пачатку поўнамаштабнай вайны. Пра гэта паведамляе ваенны рух украінцаў і крымскіх татараў «Атэш».

Пра яго раненне ў «Атэшы» даведаліся ад агента ўнутры падраздзялення.

«Агент «Атэш» са штаба 64-й АМСбр Узброеных Сіл РФ паведамляе, што камандзір яго брыгады, палкоўнік Дзмітрый Шабаеў, атрымаў раненне ўчора, 19 жніўня, падчас інспекцыі аднаго з камандных пунктаў брыгады ў раёне н. п. Гуляйполе. Камандзіра эвакуавалі, інфармацыя пра яго стан удакладняецца», – адзначана ў паведамленні.

У руху таксама нагадалі: асаблівай жорсткасцю гэтая брыгада вызначылася не толькі да ўкраінцаў, але і да сваіх: там, паводле звестак «Атэша», «практыкуецца ліквідацыя непажаданых вайскоўцаў, якія задаюць лішнія пытанні, крытыкуюць рашэнні камандзіра брыгады або адмаўляюцца накіроўваць сваіх падначаленых на загадзя самагубныя штурмы».

«І вельмі падобна на тое, што падначаленыя палкоўніка Шабаева гэтым разам дзейнічалі на апярэджанне», – намякнулі ў «Атэшы», што Сілы абароны могуць не мець дачынення да ранення расійскага камандзіра.

64-я АМСбр Узброеных Сіл РФ «праславілася» на ўвесь свет сваімі звярыствамі і ваеннымі злачынствамі ў Бучы на пачатку ўварвання РФ ва Украіну ў 2022 годзе.

«Камандаванне брыгады даўно прывыкла выкарыстоўваць тэрарыстычныя метады расправы не толькі супраць мірнага насельніцтва Украіны, але і супраць уласнага асабовага складу», – падкрэслілі ў «Атэшы».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках