Пад Краснадарам гарыць ключавы порт акупантаў у Ейску
- 22.08.2026, 10:07
- 1,822
Паведамляецца пра атаку дронаў ЗСУ.
Раніцай 22 жніўня ў расійскім Ейску Краснадарскага краю з’явілася моцнае задымленне ў раёне марскога порта. У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца кадры з густым дымам над тэрыторыяй аб’екта, паведамляе «Дыялог».
Пра тое, што адбылося, пакуль вядома няшмат. Расійскія ўлады не паведамлялі пра прычыны задымлення, магчымы пажар або шкоду. Некаторыя Telegram-каналы выказалі здагадку, што порт мог стаць аб’ектам атакі ўкраінскіх беспілотнікаў, аднак пацвярджанняў гэтай версіі на дадзены момант няма.
Ейскі марскі порт з’яўляецца адным з важных лагістычных аб’ектаў на Азоўскім моры. Раней ён ужо згадваўся ў паведамленнях пра атакі беспілотнікаў.
У красавіку расійскія ўлады заяўлялі пра падзенне абломкаў беспілотніка ў раёне порта, пры гэтым сцвярджалася, што ўзгарання на тэрыторыі аб’екта не адбылося.