Ля пасольства Італіі ў Мінску ўтварылася велізарная чарга
- 22.08.2026, 13:22
- 2,738
Фотас фактам.
Увечары 21 жніўня перад італьянскім пасольствам на вуліцы Ракаўскай сабралася ўнушальная чарга. На першы погляд магло падацца, што консульская служба зноў змяніла парадак запісу на шэнгенскія візы, і людзі прыйшлі менавіта дзеля гэтага. Аднак прычына аказалася куды больш прыемнай: дыпмісія арганізавала бясплатнае свята з пачастункамі — піцай і марожаным.
.jpg)
Мерапрыемства атрымала назву «Летні вечар у Пасольскім дворыку». Анонс з’явіўся ў сацсетках пасольства напярэдадні, у чацвер, і ўжо тады карыстальнікі меркавалі, што ахвочых трапіць туды будзе шмат — меркаванне цалкам пацвердзілася.

Як вынікае з пастоў відавочцаў, якім удалося прайсці ў двор на Ракаўскай, нагода для сустрэчы была не толькі святочнай: падзею прымеркавалі да завяршэння кадэнцыі пасла Італіі Томмазо П’етра Маркеджані, які кіраваў дыпмісіяй з 2023 года.