22 жнiўня 2026, Субота, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні беспілотнікаў атакавалі Расію

Сотні беспілотнікаў атакавалі Расію

Пад удары трапілі больш за дзясятак рэгіёнаў РФ.

З 08:00 да 20:00 22 жніўня расійскія сілы СПА нібыта перахапілі і знішчылі 250 украінскіх БПЛА над рэгіёнамі Расіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны РФ.

Дроны збівалі над тэрыторыямі Архангельскай, Белгарадскай, Бранскай, Варонежскай, Калужскай, Кіраўскай, Курскай, Арлоўскай, Разанскай, Самарскай, Саратаўскай, Цверскай, Тульскай, Ульянаўскай абласцей, Маскоўскага рэгіёна, Краснадарскага краю, акупаванага Крыму і над акваторыямі Азоўскага і Чорнага морэй.

Украінскія БПЛА сёння ўпершыню атакавалі склад маркетплэйса Ozon. Пад удар трапіў аб'ект кампаніі ў Чапаеўску Самарскай вобласці — адзін з найбуйнейшых лагістычных цэнтраў Паволжжа. Пацярпелі чатыры чалавекі. Работу аб'екта прыпынілі на нявызначаны тэрмін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках