Джон Коул можа дапамагчы вызваліць і расійскіх палітвязняў
- 23.08.2026, 12:51
Да яго звярнуўся лаўрэат Нобелеўскай прэміі Дзмітрый Муратаў.
Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коул прызнаўся ў інтэрв’ю The New York Times, што да яго звярнуўся расійскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў з просьбай садзейнічаць абмену грамаддзянскімі зняволенымі паміж Расіяй і Украінай. Амерыканскі палітык адзначыў, што плануе скарыстаць свае сувязі, каб дапамагчы і расійскім палітвязням.
Аднак Коул заявіў, што перадусім ён хоча вызваліць астатніх беларускіх палітвязняў. Коул заявіў, што чакае хуткага буйнага абмену.
Тым часам Джон Коул паведаміў выданню, што з пачатку амерыкана-беларускіх перамоў удалося вызваліць больш за 500 палітвязняў.