«Мадзяр» распавёў пра вынікі атак на Wildberries
1- 4.08.2026, 12:27
- 1,430
Маркетплейс страціў мінімум 17% сваіх складскіх плошчаў.
Камандзір Сілаў беспілотных сістэм Роберт «Мадзяр» Бровдзі пацвердзіў сённяшнюю атаку на склад Wildberries у Чырвоным Бары Ленінградскай вобласці і заявіў, што «фіялетавае воблачка з попелу WB даляцела да Санкт-Пецярбурга». У сваім Telegram-канале ён таксама падкрэсліў, што за апошнія 18 сутак «свабодалюбівая ўкраінская птушка» наведала 15 аб’ектаў і ўжо знішчыла 13 складоў Wildberries.
«Кожны з 111 мільёнаў выбаршчыкаў РФ ужо сёння павінен уладам па 146 долараў з-за Wildberries. Але гэта толькі пачатак — наперадзе яшчэ большыя страты, і «кошыкі» будуць напаўняцца да самай мяжы цярпення, без сумневу», — адзначыў «Мадзяр».
Толькі за ліпень найбуйнейшы расійскі маркетплейс Wildberries страціў не менш як 17% сваіх складскіх плошчаў з-за удараў украінскіх дронаў. Паводле ацэнак экспертаў, агульныя страты кампаній, што захоўвалі там свае тавары, могуць скласці амаль 280 мільярдаў рублёў, або 3,51 мільярда долараў ЗША, адзначае «Зеркало недели. Украина».
Цяпер Wildberries шукае магчымасць замяніць страчаную лагістычную інфраструктуру, але ў Расіі ўладальнікі вольных складоў не хочуць здаваць свае плошчы ў арэнду маркетплейсу. Таму кампанія пачала шукаць склады ў Казахстане.