Мінчанка набыла незвычайную ягаду і вырашыла пасадзіць яе на дачы
1- 4.08.2026, 12:42
- 2,768
Прыгожая расліна аказалася калючым і надзвычай агрэсіўным пустазеллем.
Жыхарка сталіцы Святлана ехала з Лепеля ў сталіцу і па дарозе заўважыла вулічных гандляроў, якія прадавалі ягады, піша Blizko.by.
Жанчыне прыглянулася дзіўная чырвоная ягада, падобная да маліны, якую яна і набыла. Ягады мінчанцы спадабаліся, і яна спытала ў Threads, што гэта за сорт і як яго вырасціць на дачы.
Карыстальнікі высветлілі, што жанчына набыла ягаду пад назвай тыбецкая маліна (таксама вядомая як ружалістая, зямлянічная маліна або малінаклубніца). Гэта буйныя ярка-чырвоныя ягады з характэрнай бугрыстай паверхняй, якія растуць на невысокім калючым кустарніку. Смак у іх спецыфічны, кіславаты, таму многім яны не спадабаліся. Таксама да мінусаў гэтай ягады аднеслі тое, што кустарнікі даволі хутка разрастаюцца па ўчастку, як пустазелле.

— «Я таксама хацела пасадзіць, але адгаварылі: маўляў, яна па ўсім участку распаўзецца, як пустазелле».
— «Я ад усяго сэрца не раю вам яе садзіць на ўчастку. Хіба што недзе за плотам, калі ёсць магчымасць. Пасадзіць яе лёгка, а вось вывесці — той яшчэ квэст. Агрэсар страшны гэтая расліна, і калючая вельмі».
— «Елі-елі вывела. Прапалоць немагчыма, у сярэдзіне трава расце, сам кустік вельмі калючы і проста ўпівецца ў рукі. Не рэкамендую, як і ўсе вышэй».
— «Гэтая расліна — наймацнейшы агрэсар. Растэ ў суседзяў, а лезе ў мой агарод праз шыфер. Стамілася весці з ёй барацьбу».
— «Вельмі не раю садзіць. Потым шмат гадоў яе будзеце карчаваць. Карані прабіраюцца пад перашкодамі на глыбіню больш за метр. І кусты жахліва калючыя. Ды і ягады, акрамя прыгажосці, нічога цікавага не ўяўляюць».
