6 жнiўня 2026, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая дыпламатка ў мінскім парку імя Янкі Купалы прачытала верш беларускага класіка

Нямецкая дыпламатка ў мінскім парку імя Янкі Купалы прачытала верш беларускага класіка

А яе муж адказаў вершам Гайнэ.

Часовая павераная ў справах Германіі ў Беларусі Катрын аус дэм Зіппен разам з мужам запісала кранальны відэазварот да беларусаў з нагоды апошняга месяца лета.

Падчас прагулкі па мінскім парку імя Янкі Купалы каля помніка беларускаму песняру яны прадыкламавалі вершы на дзвюх мовах.

Катрын аус дэм Зіппен прачытала па-беларуску радкі з верша Янкі Купалы «Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, колькі ты ўносіш аздобы з сабой!». Са свайго боку, яе муж прадыкламаваў па-нямецку лірычны твор Генрыха Гайнэ пра прыгажосць свету.

Як адзначаецца ў публікацыі пасольства Германіі, гэта стала паэтычным мастом паміж народамі і нагадала пра агульначалавечыя каштоўнасці і натхненне, якое творцы розных краін знаходзілі ў роднай прыродзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках