7 жнiўня 2026, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Партрэт Дорыяна Грэя» выйшаў на беларускай мове

«Партрэт Дорыяна Грэя» выйшаў на беларускай мове

Пераклад рамана Оскара Уайльда зроблены паводле бесцэнзурнай версіі.

У выдавецтве Skaryna Press выйшаў з друку класічны, шырока цытаваны раман Оскара Уайльда «Партрэт Дорыяна Грэя». Пераклад зроблены паводле бесцэнзурнай версіі, якая на англійскай мове была апублікаваная толькі ў 2011 годзе. На беларускую пераклаў Вільз О’Фляэрці, піша bellit.info.

«Чым бы вы ахвяравалі дзеля вечнай маладосці і прыгажосці? Для Дорыяна Грэя, асляпляльна прывабнага юнака ў віктарыянскім Лондане, адказ быў просты — усім. Калі бліскуча разумны лорд Генры Уоттан напаўняе ўразлівы розум Дорыяна зваблівай філасофіяй, ён выказвае лёсавызначальнае жаданне, таямніцу якога захавае партрэт», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі на сайце выдавецтва.

Упершыню апублікаваны ў 1890 годзе твор выклікаў скандал: у кожным радку прыстойнае грамадства пазнавала сябе. Адзіны раман Оскара Уайльда застаецца адной з самых яркіх жамчужын англамоўнай літаратуры. Готыка, сацыяльная сатыра і філасофская прыпавесць майстэрска зліліся ў адно цэлае. З хірургічнай дакладнасцю і заразлівай вясёласцю Оскар Уайльд выкрывае крывадушша і пытаецца ў чытача: дзеля чаго ты жывеш?

Пад зыркай паверхняй тэксту цячэ далікатная квір-плынь: захапленне мастака Бэзіла Холлуорда Дорыянам, напоўненая недамоўленасцю блізкасць паміж персанажамі і таямнічае жыццё галоўнага героя агучваюць невымоўныя ў пурытанскім грамадстве жаданні. Раман быў выкарыстаны ў судзе як доказ злачыннай распуснасці аўтара. Для яго ж твор стаў зашыфраваным аўтапартрэтам мастака, які разумее цану прыгожага і небяспеку таемнага.

Замовіць навінку можна праз сайт выдавецтва Skaryna Press.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках