12 верасня 2026, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Сербіі абвясціў пра рашэнне сысці ў адстаўку

Прэзідэнт Сербіі абвясціў пра рашэнне сысці ў адстаўку
АЛЯКСАНДАР ВУЧЫЧ
ФОТА: BLOOMBERG

Аляксандар Вучыч мае намер пакінуць пасаду прэзідэнта 25–26 верасня.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч на прэс-канферэнцыі паведаміў, што падасць у адстаўку напрыканцы верасня.

Вучыч будзе рыхтавацца да пазачарговых парламенцкіх выбараў у статусе звычайнага кандыдата.

«Адразу па вяртанні з Нью-Ёрка падам у адстаўку, 25 або 26 верасня, і тады ўступлю ў (выбарчую. — Заўв.) кампанію як звычайны грамадзянін», — сказаў ён.

Вучыч падпісаў указы аб роспуску парламента і прызначэнні даты парламенцкіх выбараў на 25 кастрычніка.

У канцы чэрвеня Вучыч абвясціў, што неўзабаве сыдзе ў адстаўку і прызначыць датэрміновыя выбары кіраўніка дзяржавы, а таксама дэпутатаў парламента. Палітык падзякаваў суайчыннікам за падтрымку і давер, без якіх ён «не здолеў бы зрабіць нічога з таго, што было зроблена за гэтыя гады».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках