Авіяцыя ЗСУ разграміла лабараторыю расійскіх БПЛА пад Белгарадам
2- 13.09.2026, 15:42
Знішчаны інжынеры-выпрабоўшчыкі і абсталяванне акупантаў.
На Ваўчанскім напрамку украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па лагістычным цэнтры і лабараторыі па вытворчасці і наладцы БПЛА расійскіх войскаў.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», разведка выявіла, што ў адным з цэхаў завода «Шэбекінскі картон» у горадзе Шэбекіна Белгарадскай вобласці камандаванне 128-й асобнай мотастралковай брыгады 44-га армейскага корпуса абсталявала лагістычны хаб і лабараторыю для зборкі і наладкі беспілотнікаў, у прыватнасці «Молній».
У выніку ўдару кіраванымі авіябомбамі пацверджана знішчэнне двух расійскіх інжынераў-выпрабоўшчыкаў БПЛА.
Акрамя таго, было знішчана значная колькасць абсталявання і іншай маёмасці, што знаходзілася на складзе.