«Белавія» абвясціла вялікі распродаж квіткоў
- 16.09.2026, 10:55
Зніжкі на прамыя рэйсы дасягаюць 50%.
«Белавія» запусціла восеньскую акцыю: сёння і заўтра, 16–17 верасня, квіткі па тарыфу «Прома» на ўсе прамыя рэгулярныя рэйсы ў Мінск, Гомель, Магілёў і Брэст і з гэтых гарадоў можна набыць са зніжкай да 50%.
Акцыйныя квіткі прадаюцца толькі на сайце авіякампаніі. Скарыстацца імі можна з 17 верасня 2026 года па 27 сакавіка 2027-га ўключна. Квіток можна аформіць як у адзін бок, так і туды-і-назад.
Колькасць месцаў па тарыфу «Прома» абмежаваная. Памер зніжкі пазначаны адносна мінімальных апублікаваных тарыфаў па кожным накірунку.
Умовы акцыі і правілы тарыфу «Прома» «Белавія» апублікавала на сваім сайце.