Кангрэсмен ЗША распачаў расследаванне скандальнага вяселля сына Трампа
11- 16.09.2026, 10:56
- 2,174
Яно звязана з удзелам сябра Пуціна ў фінансаванні мерапрыемства.
У Палаце прадстаўнікоў ЗША ініцыявалі праверку меркаванага фінансавага ўдзелу блізкага да Крэмля прадпрымальніка Умара Крэмлёва у святкаваннях, звязаных з вяселлем Дональда Трампа-малодшага, піша Axios.
Расследаванне распачаў Роберт Гарсія, прадстаўнік партыі дэмакратаў у Камітэце па наглядзе ніжняй палаты Кангрэса ЗША. Ён накіраваў ліст кіраўніцы апарату Белага дома С'юзан Уайлс, у якім запатрабаваў падаць усе «дакументы, запісы і перапіску» паміж адміністрацыяй і сынам прэзідэнта Трампа, што датычацца Крэмлёва, уключаючы любыя папярэджанні пра сувязі апошняга з Уладзімірам Пуціным.
У лісце Гарсія пытаецца, ці мае Трамп-малодшы допуск да сакрэтнай інфармацыі, ці раскрываў ён Беламу дому свае сувязі з Крэмлёвым і ці звязана адсутнасць прэзідэнта Дональда Трампа на вяселлі сына з удзелам алігарха.
«Любае магчымае замежнае ўмяшанне заслугоўвае дбайнага вывучэння», — напісаў Гарсія.
Таксама ён звярнуўся наўпрост да Трампа-малодшага, прадстаўнік якога раней назваў Крэмлёва асабістым сябрам сына прэзідэнта ЗША. Кангрэсмен запатрабаваў падаць запісы пра ўсе пакупкі для вяселля, зробленыя замежнымі грамадзянамі, а таксама пра падарункі, атрыманыя ад замежных грамадзян або «асоб, якія маюць цесныя сувязі з праціўнікамі ЗША».