Украінскія вайскоўцы ўпершыню высадзілі наземных робатаў у тыл ворага падчас аперацыі «Вівальдзі»
- 20.09.2026, 18:52
- 1,556
Відэа.
У межах аперацыі «Вівальдзі» украінскія абаронцы ўпершыню высадзілі наземных робатаў у тыл ворага.
Аб гэтым у сацыяльных сетках паведаміў Трэці армейскі корпус, распавядаючы пра падрабязнасці аперацыі «Вівальдзі».
«Трэці армейскі корпус ажыццявіў абыходны манеўр, упершыню ў свеце дэсантаваў наземных робатаў у тыл ворага, а таксама асляпіў расійскія дроны», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што цяжкія бамбавікі скінулі наземных робатаў-камікадзэ ў глыбокі тыл ворага.
«Вайну выйграе пяхота, але мы беражом сваю пяхоту, таму да ворага спачатку ідуць робаты. СПА і РЭБ «асляпілі» варожыя дроны, каб праціўнік не раскрыў задуму наступу», - распавялі ў Трэцім армейскім корпусе.
Нагадаем, што напярэдадні, 20 верасня, камандзір 3 АК, брыгадны генерал Андрэй Білецкі паведаміў пра дэакупацыю вёсак Шандрыгалова і Дэрылава, а таксама пра ўстанаўленне поўнага кантролю над Драбышавым у межах аперацыі «Вівальдзі».