21 верасня 2026, панядзелак, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала сваю «ядзерную зброю»

1
Украіна атрымала сваю «ядзерную зброю»
Віталь Шапран

Што могуць зрабіць даўгабойныя дроны з паўночнымі гарадамі РФ.

Хачу павіншаваць Украіну з атрыманнем «ядзернай зброі». Менавіта так, без пампезных заяў і гучных інфармацыйных выбухаў у СМІ, сціпла і ціха Кіеў правёў выпрабаванні «ядзеркі». 9 верасня Узброеныя сілы Украіны паспяхова нанеслі ўдар па Наваурэнгойскім і Пураўскім заводах у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі. Для гэтага ўкраінскія дроны пераадолелі ў тыле ворага рэкордную адлегласць — больш за 3 тысячы кіламетраў.

Каб зразумець веліч дасягнутага, трэба ведаць кліматычныя ўмовы, у якіх працуюць расіяне ў аддаленых рэгіёнах РФ, дзе з кастрычніка тэмпература апускаецца ніжэй за мінус 10, а ў снежні–студзені можа дасягаць -50.

У такіх гарадах з-за вечнай мерзлаты ўсе камунікацыі (ад ацяплення да каналізацыі) пракладзены на паверхні, і зімой іх даводзіцца пастаянна падаграваць. Калі вывесці з ладу крыніцу ацяплення такога горада, то за суткі наступствы для насельніцтва і прадпрыемстваў будуць не меншыя, чым пры прымяненні ядзернай зброі.

Каманда Пуціна мае нахабства часта пагражаць Украіне суровай зімой, але насамрэч пасля таго, як Украіна атрымала зброю на 3000+ км, зіму могуць не перажыць 2–3 дзесяткі гарадоў за Уралам і ўсе заводы па вытворчасці звадкаванага газу таго ж «НОВАТЭКа».

Таму павелічэнне далёкасці палёту ўкраінскіх дронаў — гэта даволі сур'ёзная заяўка на перамогу.

Віталь Шапран, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках