23 верасня 2026, Серада, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Дзярждэпартамента: Пуцін не зможа перамагчы ў вайне супраць Украіны

Кіраўнік Дзярждэпартамента: Пуцін не зможа перамагчы ў вайне супраць Украіны
Марка Рубіо

У ЗША лічаць, што ў расійскай арміі на полі бою справы ідуць дрэнна.

Вайна ва Украіне не скончыцца перамогай Расіі, бо ў расійскай арміі на полі бою справы ідуць дрэнна, — заявіў кіраўнік Дзярждэпартамента Марка Рубіо. «Гэтая вайна шкодная для абодвух бакоў. Відавочна, што яна шкодзіць Украіне і згубная для Расіі. Таму спыніць яе — цалкам лагічна. Але, на жаль, у знешняй палітыцы і ў падобных пытаннях тое, што мае сэнс, адбываецца не заўсёды», — сказаў Рубіо ў інтэрв'ю радыёстанцыі WABC.

Па яго словах, баявыя дзеянні ў рэшце рэшт скончацца праз перамовы. «І чым раней гэта адбудзецца, тым менш людзей загіне і тым менш будзе разбурэнняў», — падкрэсліў Рубіо. Ён запэўніў, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа будзе і надалей спрабаваць урэгуляваць рознагалоссі паміж Украінай і Расіяй, аднак прызнаў, што на сённяшні дзень Масква і Кіеў далёкія ад мірнага пагаднення. Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з амерыканскім лідарам Трампам у Нью-Ёрку. На сустрэчы кіраўнік Белага дома заявіў пра шанцы на «здзелку» паміж Расіяй і Украінай. «Я не хачу казаць, у чым менавіта яна будзе палягаць. Мы шмат гэта абмяркоўваем, у тым ліку з прэзідэнтам Пуціным», — сказаў Трамп, дадаўшы, што для завяршэння вайны «прыйшоў час».

Зяленскі, са свайго боку, сказаў, што Кіеў і Вашынгтон хочуць завяршыць «бессэнсоўную расійскую вайну» да надыходзячай зімы. «Мы абмеркавалі магчымыя дэскалацыйныя крокі, якія могуць адкрыць шлях да дыпламатыі», — адзначыў украінскі прэзідэнт.

Таксама Зяленскі паведаміў, што ЗША перададуць Расіі прапанову аб энергетычным перамір'і. «Мы гатовыя спыніць удары па іх нафтаперапрацоўчых заводах і па энергетычнай сістэме, калі яны не будуць наносіць удары па нашай», — сказаў Зяленскі. Таксама ён выказаў надзею, што ЗША знойдуць спосаб дамагчыся перамоваў Расіі з Украінай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках