У Крамлі перапалохаліся з-за доступу Украіны да Starlink для ўдараў па Расіі
1- 28.09.2026, 11:02
- 2,754
Слова ўзяў Пяскоў.
Спікер крэмлёўскага рэжыму Дзмітрый Пяскоў назваў патэнцыйнае прадастаўленне спадарожнікавых сістэм Starlink для ўдараў у глыб Расіі «згубным, патэнцыйна небяспечным і неразважлівым крокам».
Пра гэта спікер Крамля сказаў у інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Паўлу Зарубіну.
Кажучы пра адносіны паміж РФ і ЗША, Пяскоў прызнаў, што яны па-ранейшаму знаходзяцца, мякка кажучы, «не ў лепшай форме».
У інтэрв'ю Reuters, апублікаваным 25 верасня, прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб заклікаў уладальніка SpaceX Ілона Маска пашырыць пакрыццё спадарожнікавай сувязі Starlink для Украіны, у прыватнасці на тэрыторыі, дзе размешчаныя расійскія пускавыя ўстаноўкі балістычных ракет.