У РФ паскардзіліся на «траўму» ў «новай каханкі Пуціна»
1- 28.09.2026, 17:09
- 3,116
Дэпутатка Дзярждумы назвала наступствы допінгавага скандалу «каласальнай траўмай».
Расійская фігурыстка Каміла Валіева перажыла псіхалагічную траўму з-за нібыта несправядлівай дыскваліфікацыі за ўжыванне допінгу. Спартсменку адстаранілі на чатыры гады, а пасля заканчэння тэрміну пакарання ў яе адабралі так званы нейтральны статус, што з'яўляецца здзекам, піша OBOZ.UA.
Такое ліцемернае меркаванне ў інтэрв'ю прапагандысцкаму інфармацыйнаму агенцтву РИА «Новости» выказала алімпійская чэмпіёнка і дэпутатка Дзярждумы Ірына Радніна. Прыспешніца дыктатарскага рэжыму Уладзіміра Пуціна патрэбавала не крытыкаваць Валіеву пасля яе правальнага выступу на кантрольных пракатах зборнай Расіі.

«Пытанне не ў санкцыях, а ў тым, што яна доўгі час адсутнічала і не трэніравалася, у адрозненне ад іншых. Псіхалагічная траўма каласальная. Яна прыкметна падрасла», – сказала Радніна.
Да гэтага сама Валіева упершыню пракаментавала сваё адстараненне ад міжнародных турніраў. Пасля свайго пракату за зборную РФ фігурыстка не стрымала слёз і расплакалася.