28 верасня 2026, панядзелак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расія фактычна ўжо пачала дадатковую мабілізацыю

3
Зяленскі: Расія фактычна ўжо пачала дадатковую мабілізацыю
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны расказаў пра вынікі дакладу выведкі.

Расія фактычна ўжо прыступіла да правядзення дадатковай мабілізацыі. Крэмль павялічвае колькасць людзей, якіх набіраюць у армію рознымі метадамі.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Кіраўнік украінскай дзяржавы расказаў пра вынікі дакладу ГУР МА Украіны па мерапрыемствах, якія краіна-агрэсар плануе далей.

«Фактычна расіяне ўжо пачалі дадатковую мабілізацыю — яны павялічваюць колькасць людзей, якіх набіраюць рознымі метадамі. Плануюць павялічваць і прыцягненне замежнікаў», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Зяленскі адзначыў важнасць таго, каб урады тых краін, з якіх РФ прыцягвае салдат, супрацьдзейнічалі гэтаму. Ён дадаў, што Украіна праінфармуе пра гэта кожную з іх.

«У нас ёсць і новыя даныя аб прыцягненні ў Расію вайскоўцаў з Паўночнай Карэі: цяпер на расійскай тэрыторыі знаходзяцца больш як 8 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Дадаткова рыхтуецца разгортванне кантынгенту яшчэ на плюс 10 тысяч — іх адбіраюць для праходжання падрыхтоўкі і наступнага перакідвання ў Расію», — адзначыў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲