У Кіеве пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата- і бізнес-цэнтры
- 29.09.2026, 12:55
Зяленскі расказаў пра расійскі ўдар па сталіцы Украіны.
Расія сёння ўначы нанесла некалькі удараў па Украіне.
«У Кіеве пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата- і бізнес-цэнтры, жылыя дамы. На Адэсчыне — навучальная ўстанова, інтэрнат і два замежныя судны. Пад расійскімі ўдарамі гэтай ноччу былі таксама Кіеўшчына, Дняпроўшчына, Харкаўшчына, Сумшчына, Данеччына, Запарожжа, Жытоміршчына, Валынь і Роўненшчына. Пашкоджаны энергетычныя аб’екты, падстанцыі, грамадзянскія прадпрыемствы, жылыя дамы», — пракаментаваў удары ў сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Проста тэрарысты, якія і ўдзень, і ўначы б’юць па жыцці, па нашых людзях, па выключна грамадзянскіх аб’ектах», — падкрэсліў украінскі прэзідэнт.
«Гэтай ноччу былі збіцці, у тым ліку і балістыкі. Дзякую ўсім, хто задзейнічаны ў абароне, і ўсім, хто выконвае нашы дамоўленасці. Удзячны амерыканскім і нарвежскім партнёрам за комплекс NASAMS і пакет ракет да яго. Удзячны Францыі і Германіі за пакет падтрымкі нашай ППА ў гэтыя дні, а менавіта ракетамі», — дадаў ён.
У ноч на 29 верасня Расія атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі, а таксама рэактыўнымі дронамі і дронамі-ракетамі. Уначы і раніцай былі зафіксаваныя траплянні ў Саламянскім, Галасееўскім, Абалонскім і Пячэрскім раёнах.



.jpg)
.jpg)
