30 верасня 2026, Серада, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пуціна засталося толькі два варыянты ва Украіне

3
У Пуціна засталося толькі два варыянты ва Украіне

Крэмль наўрад ці абярэ кампраміснае пагадненне.

Для Пуціна вайна супраць Украіны не зводзіцца да спрэчкі за асобныя тэрыторыі. Расійскі прэзідэнт імкнецца падпарадкаваць Украіну, а ў выпадку немагчымасці дасягнуць поўнай перамогі можа аддаць перавагу працягненню вайны перад кампрамісным мірам. Да такой высновы прыходзіць аглядальнік Atlantic Council Пітэр Дыкінсан (пераклад — сайт Charter97.org).

Цяперашнія дыпламатычныя намаганні ЗША ў значнай ступені засяроджаныя на пытанні тэрыторый у Данецкай вобласці. Аднак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэджвае, што перадача Расіі новых раёнаў не гарантуе завяршэння вайны.

«Пуціну патрэбныя не дадатковыя кіламетры, яму патрэбная Украіна. Ён хоча, каб Украіна стала часткай Расіі», — прыводзіць Дыкінсан словы Зяленскага.

Масква разглядае вайну як спробу аднавіць кантроль над Украінай і вярнуць Расіі статус імперскай дзяржавы. У Крамлі неаднаразова казалі пра «гістарычна рускія землі», а расійскія патрабаванні прадугледжваюць адмову Украіны ад уступлення ў НАТА, скарачэнне яе арміі і сур'ёзныя абмежаванні суверэнітэту.

Дыкінсан лічыць, што пагадненне па цяперашняй лініі фронту таксама не задаволіць Пуціна. У такім выпадку пад кантролем Расіі апынецца каля 20% тэрыторыі Украіны, тады як астатняя частка краіны зможа і далей умацоўваць сувязі з Захадам.

«Пуцін практычна напэўна абярэ працяг вайны, а не кампраміснае пагадненне», — перакананы аўтар.

Дадатковым фактарам ён называе унутраную сітуацыю ў самой Расіі. Вайна стала часткай дзяржаўнай палітыкі і эканомікі, а вяртанне дадому сотняў тысяч вайскоўцаў, што прайшлі праз фронт, можа стварыць новыя сацыяльныя праблемы.

Пры гэтым, паводле ацэнкі Дыкінсана, вайна ўжо выходзіць за межы Украіны. Расія ўзмацняе ўдары па ўкраінскіх гарадах, пашырае дыверсійную актыўнасць у Еўропе і нарошчвае вайсковыя выдаткі.

Пагадненне запатрабуе значна большага ціску на Маскву, бо нязначныя тэрытарыяльныя саступкі самі па сабе наўрад ці зменяць пазіцыю Крамля.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲