30 верасня 2026, Серада, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свет звар'яцеў»: у Мінску прадалі кватэру без рамонту за $80 тысяч

«Свет звар'яцеў»: у Мінску прадалі кватэру без рамонту за $80 тысяч

Беларусы абмяркоўваюць незвычайную здзелку з нерухомасцю.

Кватэру пад рамонт у мінскай пяціпавярхоўцы на вуліцы Седых набылі за 80 тысяч долараў. Рыэлтар падзяліўся вынікамі здзелкі ў Threads, што выклікала актыўнае абмеркаванне.

Менш чым за суткі пост сабраў больш за дзвесце каментарыяў, адзначае Realt. Адны лічаць цану высокай. Іншыя мяркуюць, што такое стан кватэры лепшы за варыянт са старым рамонтам.

Wyświetl w Threads

— На рамонт тут тысяч 25. Дык скажыце, ці вартая яна 100+? — задаецца пытаннем каментатар у Threads.

— Гэта лепшы стан, чым з рамонтам 50‑гадовай даўніны. Прынамсі, усё старое дэмантавалі і вывезлі. Гэта каштуе прыстойных грошай. Ацэніць толькі той, хто рабіў рамонт на другасным рынку, — напісала іншая карыстальніца і сабрала некалькі сотняў лайкаў.

З тым, што цана апраўданая, пагадзіўся і рыэлтар.

— Маё меркаванне як атэставанага рыэлтара — выдатная цана! Можна было паспрабаваць і за 85 тысяч долараў. Седых — выдатная лакацыя. Гэта не хрушчоўка, а брэжнеўка! Кватэра выдатна падрыхтаваная пад рамонт! Пакупнік зробіць усё на свой густ! Першамайскі раён вельмі зялёны, з мноствам паркаў, чыстым паветрам і выдатнай інфраструктурай! А хто там прапануе 60 тысяч, пашукайце аднушку ў Шабанах, можа, вам пашанцуе.

Але не абышлося і без каментароў кшталту: «Свет звар'яцеў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲