Z-блогерка заклікала расіян з'язджаць з краіны
- 30.09.2026, 17:10
- 1,704
І не давяраць Крамлю.
Z-блогерка Таццяна Мантян заявіла, што пасля суда ў Расіі можа апынуцца ў СІЗА і загінуць там. Пра гэта яна сказала ў звароце да падпісчыкаў.
Прапагандыстка заклікала ўсіх, хто мае такую магчымасць, пакінуць Расію і ратаваць сваё жыццё. Тым, хто не можа з'ехаць, яна параіла «маўчаць, як рыбы» і не давяраць дзяржаве.
Мантян вядомая як актыўная прыхільніца расійскага ўварвання ва Украіну і ідэй «рускага міру». Яна нарадзілася ва Украіне, але даўно вядзе праўрадавую прапагандысцкую дзейнасць і выступае з жорсткімі заявамі ў адрас Кіева. У Расіі яе ўнеслі ў пералік тэрарыстаў і экстрэмістаў, а ва Украіне супраць яе распачата справа аб дзяржаўнай здрадзе.
З восені 2025 года Мантян знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе ў межах крымінальнай справы, узбуджанай у РФ.
Супраць яе ўзбуджаная справа паводле артыкула аб публічных закліках да экстрэмізму (ч. 2 арт. 280 КК РФ). Падставай стала яе старая публікацыя з заклікам «мочить охраноту». Падчас вобшукаў ФСБ у яе канфіскавалі ўсю тэхніку.