7 верасня 2026, панядзелак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Білецкі звярнуўся да расіян і асароміў Пуціна

1
Білецкі звярнуўся да расіян і асароміў Пуціна
Андрэй Білецкі

Украінскі генерал з’явіўся ў Святагорску.

2 верасня Уладзімір Пуцін заявіў, што расійская армія нібыта захапіла Святагорск. Ягоныя словы распаўсюдзілі як факт расійскія дзяржаўныя і прапагандысцкія медыя.

Аднак заяву Пуціна не пацвярджала ніводная з асноўных картаў баевых дзеянняў. Паводле даных DeepState на момант заявы, найбліжэйшыя расійскія пазіцыі знаходзіліся прыкладна за 9,5 кіламетра ад горада.

Цяпер камандзір 3‑га армейскага корпуса ЗСУ Андрэй Білецкі асабіста прыехаў у горад.

«Я хачу звярнуцца да расійскага ваеннага і ваенна-палітычнага кіраўніцтва. Вы здымайце свае клоўнскія носы, гэтыя рознакаляровыя парыкі, не выглядайце дурнямі. <…> Ну, бачна, што мы ў браняжылетах, але гуляць можна без аніякіх праблем. Дзень, як бачыце, ціхі, прыгожы. Вунь едзе грамадзянская машына», — сказаў ён.

Паводле ягонай заявы, Святагорск знаходзіцца ў паласе абароны 60‑й асобнай механізаванай брыгады 3‑га армейскага корпуса.

«Гэта тылавая зона нашага корпуса. Тут усё выдатна», — сказаў Білецкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках