Трамп паказаў форму Касмічных сіл ЗША ў стылі «Зорнага дэсанту»
3- 7.09.2026, 18:21
- 1,910
Фотафакт.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паказаў канцэпт формы вайскоўцаў Касмічных сіл ЗША.
На выяве, апублікаванай на старонцы Трампа ў Truth Social, паказаная чорная форма з сярэбнымі ўстаўкамі. Варыянты расфарбоўкі ўключаюць шэры «касмічны» і «срэбраны», а таксама «чорны апоўначы» і «чорны сатын». Акрамя таго, паказаныя варыянты пагонаў для кожнага звання Касмічных сіл.
Форма была натхнёная навукова-фантастычным фільмам «Зорны дэсант» 1997 года. Як адзначае The Telegraph, у фільме прысутнічаюць адсылкі да нацысцкай сімволікі, а сам рэжысёр стужкі Пол Верхувен апісаў сваю працу як «іранічнае» бачанне «фашысцкай утопіі».
Пазней Трамп таксама апублікаваў створаную нейрасеткай выяву, на якой ён сядзіць за панэллю кіравання на касмічнай станцыі. У ілюмінатары за ягонай спінай відаць Зямлю і мноства выбухаў на яе паверхні. Подпіс: «Касмічныя сілы».


У канцы жніўня Трамп падпісаў указ аб стварэнні першай у ЗША Касмічнай акадэміі. Яна будзе прызваная развіваць лідарскія якасці курсантаў для прасоўвання інтарэсаў Вашынгтона ў касмічнай прасторы. На працягу 120 дзён спецыяльная камісія, у якую ўвайшлі кіраўнік NASA Джарэд Айзакман, міністр вайны Піт Хегсет і іншыя супрацоўнікі ўрада, павінна прадставіць прэзідэнту даклад аб стварэнні акадэміі.