30 красавiка 2024, aўторак, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Глобус: «Праваахоўчыя органы былі перапужаныя ад такой вялікай колькасьці народу»

4

Вядомы беларускі літаратар і кнігавыдавец Адам Глобус, у мінулым адзін з кіраўнікоў нефармальнага моладзевага аб’яднаньня “Тутэйшыя”, узгадвае як узгадвае праходзіла акцыя “Дзяды” 20 год таму.

“Было такое таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое ў сілу абставін займалася ня толькі літаратурай, а выяўляла і актыўную сацыяльную і палітычную пазыцыю. У нас быў свой сьветагляд, і нас не задавальняла савецкая імпэрыя, у якой мы жылі. Адпаведна мы напісалі заяўку на правядзеньне гэтага шэсьця і мітынгу”, - распавядае Адам Глобус у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Літаратар даводзіць, што да гэтых падзеяў ніхто ня бачыў ніколі, каб беларускі народ выходзіў на мітынг пратэсту.

“Я сам, калі ўбачыў, колькі народу прыйшло, вельмі зьдзівіўся, таму што я асабіста ня быў гатовы да гэтага. Але, напэўна і ўся наша арганізацыя “Тутэйшыя” не была падрыхтаваная кіраваць такой вялікай і тады ў пэўнай ступені агрэсіўнай колькасьцю народу. Адпаведна праваахоўчыя органы былі перапужаныя і прымянялі спэцсродкі, не адэкватныя сытуацыі. Быў прыменены газ і дубінкі”, - кажа Адам Глобус.

Нагадаем, 30 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў з часу першай масавай акцыі ў гонар памяці продкаў “Дзяды”.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках