18 траўня 2024, Субота, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менску знайшлі цяжкую артылерыю (Фота)

4
У цэнтры Менску знайшлі цяжкую артылерыю (Фота)

Яны праляжалі ў зямлі амаль 200 гадоў. І заставаліся бы там яшчэ доўга, калі бы не рэканструкцыя будынка па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 3. У катлаване, на глыбіні ў чатыры метры, экскаватар зачапіў каўшом велізарныя старадаўнія гарматы.

- Дасталі, ачысцілі - і вачам сваім не паверылі: старадаўняя гармата, як у фільмах пра Аўстэрліц паказваюць. Праз паўгадзіны побач знайшлі яшчэ адну, акурат такую ж, -- не хавае здзіўлення ў інтэрвію газеце "Рэспубліка" Андрэй Карэкаў, галоўны інжынер ТДА "Вайсковец" (падрадчык працаў). -Увогуле, мы займаемся перапрафіляваннем недабудаванага гатэльнага комплексу пад бізнэс-цэнтр з паркінгам. Не так даўно метадам лакальнага выбуху тут падарвалі бамбасховішча, якое будавалі яшчэ палонныя немцы. Відаць, ад гэтага зрушыўся нейкі стары пласт зямлі, пад якім ляжалі гарматы. Каб вывезці іх адсюль, спатрэбіцца адмысловая машына і кран: вага кожнай – пад 400 кілаграмаў.

Гісторыкі пакуль не могуць вызначыць краіну – вытворцу ладунку: што не Францыя і не Расея - дакладна. Астатняе стане вядома пасля сканчэння дэталёвай экспертызы.

- Гэта вялікая рэдкасць і велізарны поспех: у беларускіх музейных экспазіцыях сёння не набярэцца і трох дзясяткаў старадаўніх гармат. Таму кожная штука такога ладунку выклікае цікавасць і мае вялікую гістарычную каштоўнасць, -- кажа Зміцер Шляхцін, старэйшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага музею гісторыі і культуры Беларусі. - Сёння можна з пэўнасцю сцвярджаць, што гэта 6-фунтавыя палявыя гарматы 18-га стагоддзя. Яны стралялі на 2--2,5 кіламетры суцэльналітымі ядрамі, разрыўнымі гранатамі і карцеччу. У Менску нічога падобнага не знаходзілі ўжо вельмі даўно…

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках